Да такой высновы прыйшлі нямецкія навукоўцы, даследаваўшы крык 60 здаровых немаўлят з франкамоўных і нямецкамоўных сем’яў.

Паводле даследавання, апублікаванага ў часопісе Current Biology, французскія немаўляты крычаць з інтанацыяй, якая ўзыходзіць, — капіюючы інтанацыю, з якой гавораць французы, — тады як немаўляты з нямецкамоўных сем’яў крычаць з інтанацыяй, якая паніжаецца.

Аўтары даследавання зрабілі выснову аб тым, што на яшчэ не народжаных немаўлятаў аказваюць ўплыву гукі мовы, што пранікаюць у чэрава маці.

Раней ужо было вядома, што немаўляты могуць яшчэ да нараджэння запамінаць гукі і асабліва ўспрымальныя да мелодыі — як музычнай, так і мелодыі чалавечага голасу.

«Новыя звесткі, якія

нам удалося атрымаць, сведчаць не толькі пра тое, што нованароджаныя сваім крыкам здольныя прайграваць розныя інтанацыйныя мадэлі, але і пра тое, што яны аддаюць перавагу менавіта той інтанацыі, з якой гавораць навакольныя», —
тлумачыць Катлін Вермке з Вюрцбургскага ўніверсітэта.

«Такім чынам, становіцца відавочная важнасць крыку нованароджаных для наступнага моўнага развіцця», — дадае Вермке.

Па словах Катлін Вермке,

капіяванне інтанацыі з’яўляецца часткай агульнай мадэлі паводзінаў немаўлятаў. Яны імітуюць паводзіны маці, каб прывабіць яе і ўмацаваць сувязь з ёй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?