Увечары 22 студзеня ля касцёла Святога Язэпа (ён на сённяшні дзень з’яўляецца архівам) прайшла малітоўная акцыя, прысвечаная гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага.

Вядома, што пасля здушэння паўстання кляштар быў прыстасаваны пад турэмныя памяшканні —

менавіта там утрымлівалася ўдзельніца паўстання Каміла Дунін-Марцінкевіч, дачка славутага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Удзельнікі акцыі запалілі знічы ў памяць пра паўстанцаў і манахаў кляштара, рэпрэсаваных за падтрымку паўстання. Таксама

грамадскія актывісты зладзілі супольную малітву за паўстанцаў і сучасных палітвязняў ды праспявалі беларускія нацыянальныя гімны «Магутны Божа» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?