Тамара Байкова і яе муж Юры пражылі ў зямлянцы ў лесе недалёка ад беларускай вёскі Юхновічы, на самай мяжы з Расіяй, каля дваццаці гадоў.

Яны выправіліся шукаць шчасця ў глухі кут Беларусі амаль адразу пасля развалу СССР, спадзяваліся, што іх справы пойдуць угару і часовая зямлянка з часам ператворыцца ў вялікі прыгожы дом, які можна будзе пакінуць дзецям.

Аднак няма нічога больш сталага, чым часовае — і хоць гаспадарка за 20 гадоў разраслася па меншай меры настолькі, што Тамара і Юры могуць самі забяспечваць сябе прадуктамі, мары аб доме засталіся толькі марамі.

Зімовы побыт сям’і Байковых — у фотарэпартажы агенцтва Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0