Атрымалася так, што першым творам, прачытаным сёлета, у новым годзе, стала «каляднае апавяданне» Наталкі Бабінай «Раечка, жывая душа»,змешчанае ў пераднавагоднім нумары «Нашай Нівы». Пачатак адметны. Своеасаблівы калядны падарунак. Бо ў творы ў нечакана новым святле паўстае і
Змушаная лічыцца з законамі жанру («каляднае апавяданне»), аўтарка не пазбягае меладраматызму, ідылічных сцэнаў і, вядома ж, заканчвае твор на шчаслівай ноце.Вось ён, гэты
Калядны
У душы галоўнага героя,Ці трэба так любіць сваіх пацыентаў такімі як ёсць? І ці трэба, навошта табе звяртацца да іх на іхнай, беларускай мове? «Ты же, доктор Тихий, сколько себя помнил, говорилдоктара-хірурга Ігара Васілевіча Ціхага, ідзе пакутлівае змаганне дабра са злом, людскасці з гэтым самым, паводле азначэння аўтаркі, здаровым сэнсам, які настойліва галосіць: як так? Ты што? Ці варта? Ці трэба? Ці трэба ратаваць маці, якая цябе некалі кінула?
Герой апавядання «Раечка, жывая душа» бярэ на ўзбраенне прынцып
Ці, скажам, хіба не вядомыя нам наступствы стварэння пад знакам гэтак званай рэвалюцыйнай мэтазгоднасці «новых исторических общностей» з агульнай мовай і культурай?
Згадаем біблейскую прыпавесць пра Вавілонскую вежу, пра гэтае самае вавілонскае стоўпатварэнне. Вядомая даследчыца біблейскіх тэкстаў Галіна Сініла піша у сваёй кнізе «Біблія як феномен культуры і літаратуры»: «Для збудавання вялізнай вежы патрэбна было яшчэ, каб людзі разумелі адно аднаго, каб падначаленыя маглі выконваць загады кіраўнікоў будаўніцтва. Вось чаму сапраўды патрэбная была адзіная мова… Сапраўды, каб лягчэй кіраваць такой звышдзяржавай, патрэбныя адзінае мысленне, адзіная ідэалогія, адзіная мова. У гэтым святле „змяшэнне“ моваў, якое ажыццяўляе Гасподзь, выглядае як акт, жыватворны для чалавецтва: сам Бог процістаіць гвалту над чалавечай свядомасцю, яе нівеліроўцы, прывядзенню да агульнага назоўніка, да адной роўніцы.
Біблія гаворыць нам пра тое, што існуюць розныя шляхі аб’яднання, інтэграцыі: ёсць яднанне праз Бога, яднанне ў духу, а ёсць — знешняе, гвалтоўнае, у межах вежы — імперыі».
Трэба думаць, што філосаф і тэолаг, аўтар працы «Пра пазнавальнасць Бога» Уільям Окам меў на ўвазе ў сваёй запаведзі і пратэст супраць гвалту, гвалтоўнага яднання.
Не магу не адзначыць тут жа чарговую старонку «Беларускай глыбіні» Паўла Севярынца, ягоЯно надзвычай сугучнае са сказаным вышэй. «Беларуская мова спалучае ў сабе ўсё багацце пачуццяў, але любоў з іх найбольшая…» І далей: «Беларуская непазбежна будзе моваю нашага вяртання прытомнасці, моваю пераменаў — бо толькі найвышэйшай любові пад сілу адолець паміранне грамадства, гвалт тыраніі і зло імперыі».паэтычна-ўзнёслае і пранікнёнае да болю эсэ «Мова любові» («Наша Ніва» ад 16 студзеня 2013).
Характэрна, — дадам на завяршэнне, — што
Наталка Бабіна ў сваім калядным апавяданні і Павел Севярынец у сваім натхнёным, як песня, эсэ, пэўна ж не дамаўляючыся папярэдне між сабой, ставяць на адну дошку любоў, людскасць і родную мову.Ці, кажучы крыху інакш, вызначаюць сваё, «простае, а не крывое», слова як неабходную перадумову людскасці, еднасці, зберажэння прыроднай і духоўнай сутнасці народа. Мастацкае перабольшанне? Калядныя фантазіі? Як бы не так.