Інфармацыя пра арышт экс-старшыні КДБ не пацьвердзілася. У эксклюзіўным інтэрвію газэце “Народная Воля” былы старшыня КДБ Беларусі Сьцяпан Сухарэнка паведаміў, што знаходзіцца не ў СІЗА на Валадарцы разам са сваім былым намесьнікам Васілём Дземянцеем, а на прыродзе разам з усёй сям’ёй. Ён ня ведае, на якую працу яго пераводзяць і пакуль адпачывае з унукам і ловіць рыбу. Інтэрвію ў Сухарэнкі ўзяла Марына Коктыш. Яно мае зьявіцца друкам у чарговым нумары «Народнай волі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?