Прагноз надвор’я на 25–27 студзеня.
У бліжэйшыя суткі, 25 студзеня, пераважны ўплыў на ўмовы надвор’я Беларусі будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўдні пройдзе невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі ўтворацца слабыя туман і шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночны слабы.
Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -12 .. -18°С, пры праясненнях маразы ўзмоцняцца да -19 .. -24°С, максімальная тэмпература днём складзе -7 .. -13°С.Атмасферны ціск будзе расці.
У наступныя двое сутак, 26–27 студзеня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску і халодных арктычных паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы.
Чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, шэрань. На дарогах месцамі слізка. Маразы ўзмоцняцца.
Тэмпература паветра ўначы -17 .. -24°С, месцамі -25 ..-28°С, днём у асноўным -11.. -16°С.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары