У практычнай гульні шах – зьява звычайная. Пры складаньні этудаў творцы да яго досыць часта апэлююць на першым жа ходзе. А вось у асяродзьдзі праблемістаў яшчэ нядаўна ўважалася за ганьбу пачынаць рашэньне з простага нападу на караля. Нават у шматхадоўках больш цаніліся «ціхія», бяз шаху, другія-трэція хады.

Часы мяняюцца, і кампазытары мяняюцца зь імі. Цяпер у пэўных шахматных колах усё часьцей і часьцей аднаўляюцца сярэднявечныя традыцыі, калі ў мансубах адпачатны шах нікога не бянтэжыў. Канструяваў падобныя задачы славуты сырыец Філіп Стама (XVIII ст.), ня грэбавалі імі і клясыкі XIX ст. – Сэмюэл Лойд, Ўільям Шынкман.

У кампазытарскіх высілках ёсьць псыхалягічны аспэкт: калі задачы рыхтуюцца адмыслова для конкурсу рашэньня, то іхныя аўтары бяруць пад увагу, што дасьведчаны рашальнік адрынае варыянты з шахам. «Цяпер шах на першым ходзе ўжываюць як найменшае ліха, калі трэба рэалізаваць складаную задуму без прыцягненьня вялікіх сілаў», – паясьняе Вадзім Жылко, трэнэр з Лунінца, які ў лютым разам з газэтай «Информ-прогулка» падвёў вынікі 5-га міжнароднага спаборніцтва па складаньні шахпраблемаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?