Вернасць у шлюбе выгадная перш за ўсё мужчынам. Даследаванні паказалі, што мужчыны, якія здраджваюць сваёй жонцы ці мяняюць сябровак, як пальчаткі, рызыкуюць працягам свайго роду, дый уласным здароўем.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі аб трох пакаленнях больш як 14 000 сем'яў. Выявілася, што здаровыя дзеці часцей нараджаюцца ў парах, якія пражылі ў шлюбе без здрады.

Што тут прычынай? Па-першае, рызыкоўныя полавыя стасункі павялічваюць імавернасць інфекцый. Па-другое, яны спрычыняюць эмацыйны дыскамфорт. Можа быць, у юрлівасці ёсць і нешта генетычна заганнае.

Такім чынам, кажуць навукоўцы, большасць культур чалавецтва правільна выбралі манагамнасць у якасці грамадскай нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?