18 студзеня на кітайскім афіцыйным інфармацыйным агенцтве «Сіньхуа» з’явілася нататка, чаму японкі і беларускі ўсё часцей выбіраюць сабе ў спадарожнікі кітайскіх мужчын.

«Беларускія прыгажуні хочуць выйсці замуж на Захадзе, але апошнія гады ўсё часцей і часцей гатовыя пабрацца з кітайцамі, бо яны добрыя, не п’юць, займаюцца хатняй гаспадаркай, а ў Кітаі лепшыя перспектывы развіцця», — паведамляе «Сіньхуа».
На сайце адзначаецца, што Беларусь — гэта невялікая краіна ва Усходняй Еўропе, багатая дрўнінай. А вось нафту, газ, вугаль даводзіцца імпартаваць з замежжа.
«Аднак гэтая краіна мае іншы рэсурс — прыгажунь», — адзначае аўтар.
«Існуе цэлы шэраг злачынных груповак, якія займаюцца продажам беларусак у заходнія краіны». Шмат апавядаецца пра барацьбу Лукашэнкі з «продажам людзей». «Такім чынам, урад Беларусі ставіцца да прыгажосці, як да „стратэгічнага рэсурсу“. Любая гожая жанчына, якая хоча з’ехаць за мяжу мадэллю, павінна атрымаць на гэта дазвол урада».
Насамрэч, паводле звестак з ЗАГСаў за 2011 год шлюбы беларусак і кітайцаў не вельмі распаўсюджаныя, хоць і сустракаюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?