БТ, 12.40
Шасьцёра саракагадовых мужчынаў сабраліся на вайсковыя зборы. Але рэдкая астранамічная зьява – парад плянэтаў – прымушае вандраваць іх па ўласнай памяці, зазіраць у прышлае і ў мінулае. Кожны зь іх – і астраном, мясьнік, архітэктар, рабочы – плянэта са сваім лёсам; але й ў плянэтаў – агульны лёс.
Экзыстэнцыйная прыпавесьць зь міталягічнай прасторай пекла (вайна), раю (горад жанчын) і чыстца (горад старых). Маладосьць – сталасьць – старасьць. Сацыяльная дакладнасьць – і моцныя характары. Авангардовая музыка Вячаслава Ганэліна, сьплеценая з клясыкай Бэтховэна і Шастаковіча.
0
0
0
0
0
0