Адзін з найбуйнейшых прыватных беларускіх нафтатрэйдэраў наваполацкі «Інтэрсэрвіс» набыў кантрольны пакет «Амкадора».
562 тысячы акцый, якія складаюць 53,64% статутнага фонду «Амкадора» каштавалі ўсяго $76,5 мільёна. Для прадпрыемства такога маштабу гэта невялікі кошт.
Невялікі працэнт акцый «Амкадора» застаецца ў дзяржавы, іншая частка кантралюецца мільянерам Аляксандрам Шакуціным і непальскім інвестыцыйным фондам.
Кампанія «Інтэрсервіс» — адзін з прыватных нафтатрэйдараў, кантралюецца наваполацкім бізнэсмэнам Мікалаем Вараб’ём. Раней выказвалася меркаванне, што за «Інтэрсэрвісам» стаіць уласнік «Амкадора» Шакуцін.
0
0
0
0
0
0