Чацвёра супрацоўнікаў МНС пацярпелі 24 студзеня пры тушэнні пажару ў нежылым доме ў вёсцы Клімаўка Гомельскага раёна.
Як паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікаў не папярэдзілі, што ў падсобным памяшканні дома былі ёмістасці з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, і пры ліквідацыі пажару здарыўся выбух.
Ратавальнікі атрымалі апёкі твару 1—3-й ступені, ім аказана медыцынская дапамога, шпіталізацыя не спатрэбілася. Металічную бочку, што знаходзілася ў доме, адкінула выбуховай хваляй на 100 метраў.
0
0
0
0
0
0