У Екацярынбургу высвятляюцца падрабязнасці гібелі мужчыны, знойдзенага мёртвым у мінулую сераду каля комплексу ахвярам палітычных рэпрэсій. Побач з целам быў знойдзены пісталет, з-за чаго паліцыя западозрыла самагубства. Першапачаткова паведамлялася, што перадсмяротнай запіскі побач з целам не выяўлена. Аднак, праз двое сутак яе адшукалі. Акрамя таго, стала вядома, што самагубца быў былым супрацоўнікам ФСБ Расіі.

У перадсмяротнай запісцы быў тэкст: «У маёй смерці прашу нікога не вінаваціць. Людзі, беражыце сябе — жыццё цудоўнае!»

Стала вядома, што яшчэ з пачатку 90-х і да апошняга часу, нават не знаходзячыся на службе, экс-афіцэр ФСБ працягваў працаваць у камісіі па рэабілітацыі рэпрэсаваных у 30-50-я гады.
Месца каля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій ён, хутчэй за ўсё, выбраў не выпадкова. На плітах мемарыяла выгравіраваны 18.500 імёнаў людзей, расстраляных НКУС. Сярод іх, напрыклад, ёсць і імя бацькі Булата Акуджавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?