Фота vk.com.
Фота vk.com.
У чэрвені 2011 трэнер Захараў трапіў у аварыю на «Бэнтлі».
Партал Goals.by апублікаваў здымкі Марыны Ермаловіч, сяброўкі галоўнага трэнера мінскага хакейнага клуба «Юнацтва» Міхаіла Захарава.
Сярод фотаздымкаў ёсць і выявы Марыны побач з легкавіком «Бэнтлі», а таксама фота дзяўчыны ў салоне аўто. Гэтыя здымкі партал суправаджае подпісамі «Марына любіць дарагія аўто» і «Той самы знакаміты “Бэнтлі”»?
У чэрвені 2011 года Захараў трапіў у аварыю акурат на «Бэнтлі» той мадэлі, што бачная на здымках з Марынай Ермаловіч.
Першапачаткова не паведамлялася імя віноўніка аварыі, хоць чуткі пра Захарава з’явіліся адразу ж. Сяброўка трэнера паведаміла журналістам, што нібыта за рулём была яна. А Захараў прыехаў на месца здарэння пазней.
Урэшце вінаватым прызналі ўсё ж Міхаіла Захарава, яго пазбавілі пасведчання кіроўцы на 3 гады.