Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі наспела неабходнасць карэннай мадэрнізацыі не толькі эканомікі, але і навуковай сферы. Пра гэта ён заявіў, уручаючы 25 студзеня дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і
«Мы не можам дазволіць сабе распыляць сродкі дзеля задавальнення чыста акадэмічнай цікаўнасці.
Беларуская навука павінна быць заточана пад патрэбнасці нашай суверэннай дзяржавы і стаць больш кампактнай па сваёй структуры», —сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле меркавання Лукашэнкі, важна выразна вызначыць, у якіх стратэгічна значных кірунках трэба весці даследаванні самім, дзе мэтазгодна кааперавацца з замежнымі калегамі, а дзе выгадней закупляць замежныя распрацоўкі.
«Навука аб грамадстве, аб чалавеку павінна даваць нам глыбокае разуменне тых глабальных пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў свеце і якія не могуць не закранаць нас. Паглядзіце, як радыкальна змяніўся свет, якія каласальныя інфармацыйныя патокі ўздзейнічаюць на кожнага чалавека. Разам з прагрэсіўнымі рэчамі яны ствараюць нябачаныя раней магчымасці для маніпуляцыі як асобнай асобай, так і вялікімі масамі людзей», — адзначыў прэзідэнт. Паводле яго слоў, прырода ўсіх гэтых з`яў патрабуе глыбокага вывучэння, з тым каб узяць ад новай камп`ютарнай цывілізацыі ўсе яе выгады і абараніць сябе ад новых пагроз.
Лукашэнка адзначыў, што неабходна значна павысіць ролю навукі ў падрыхтоўцы кіраўнічых рашэнняў, планаў, прагнозаў
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што сёння актуальнай стала праблема змены навуковых пакаленняў.
У ВНУ сярэдні ўзрост доктара навук складае 61 год, а кандыдата — на 10 гадоў менш.Памяншаецца колькасць ахвотных паступаць у аспірантуру. «У чым заключаецца галоўная праблема? Ці вінаватыя тут толькі нізкія стыпендыі і зарплаты
«Часам наракаюць на тое, што на навуку ў нас накіроўваецца прыкладна 1% валавога ўнутранага прадукту, а за мяжой гэты паказчык даходзіць да 2, 3, 4%. Аднак значную долю гэтых фінансаў складаюць укладанні камерцыйных фірм, якія плацяць толькі за патрэбны ім вынік, — адзначыў прэзідэнт. — А нашы вучоныя пакуль ствараюць толькі інтэлектуальны прадукт, які далёка не заўсёды ператвараецца ў тавар. Больш за тое, даследчыкі і работнікі вытворчасці нават не могуць поўнасцю выкарыстоўваць сродкі інавацыйнага фонду».
«Давайце і мы будзем прагматыкамі.
Трэба дадаць фінансаў — знойдзем, дзе іх узяць.Але толькі калі вы скажаце дакладна — куды і на што. І ў гэтым выпадку будзеце гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за інтэлектуальны і камерцыйны вынік», — падкрэсліў Лукашэнка.