Калі існуе, дык у чым яна палягае? Пашукаць розніцу вырашылі арганізатары фотавыставы, што мае адбыцца ў нямецкім мястэчку Рэгенсбург.

Шпацыруючы па вёсцы мы, хутчэй за ўсё, не пацягнемся за камерай, каб сфатаграфаваць, напрыклад, вось гэты чырвоны дом. Бюст жа Леніна на фоне царквы хоць і падасца нам недарэчным, але, згадзіцеся, звыклым. А вось з альбомаў маладых нямецкіх наведнікаў наша краіна паўстае менавіта такой...

Беларусь на свае і чужыя вочы, дзве перспектывы адной краіны – ідэя праекта фотавыставы, якую паспрабуе рэалізаваць Усходне-Заходні-Цэнтр Рэгенсбургскага ўніверсітэта ''Еўрапеум'' (Das Ost-West-Zentrum der Universität Regensburg «Europaeum» ).

Да ўдзелу запрашаюцца беларусы, якім не больш за 35 гадоў. Пачаткоўцы і ўжо прафесіяналы, што згодныя на публічную дэманстрацыю сваіх здымкаў. Розніцы таксама няма і паміж тым: друкаваліся гэтыя здымкі ў медыя ці не, каляровыя яны ці чорна-белыя.

Галоўнае -- ўсебакова паказаць Беларусь, закрануўшы пэўныя тэмы. Такія, напрыклад, як чалавек (штодзённае жыццё, святы, традыцыі, адукацыя, палітыка і іншыя сферы дзейнасці, партрэты), прырода, адметнасці, будынкі і інш.

Таму, калі Вы маеце фота, якое, на Вашую думку, магло б расказаць аб нашай краіне, смела дасылайце яго да 25 лютага 2013 г. на наступны адрас: [email protected].

Не забудзьцеся на подпіс да здымкаў: хто іх аўтар, калі і што было знята. Дасылаць жа на кожную тэму можна да 10 прац фарматам да 300 dpi. Усяго на выставе, якая плануецца ў маі-чэрвені, будзе паказана па 50 прац ад кожнага з бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0