У найбліжэйшыя два‑тры месяцы ААТ «Гарызонт» распачне выпуск фенаў і прасаў, паведамілі БелаПАН у аддзеле маркетынгу прадпрыемства. Раней прадпрыемства гэтыя вырабы не выпускала.

Як зазначылі на «Гарызонце», лінія фенаў прадстаўлена трыма мадэлямі: «Mild», «Fresh» і «Breeze». Мадэль «Mild» магутнасцю 1400 Вт вызначаецца невялікімі памерамі і мае складную ручку. Фен запраграмаваны на тры рэжымы нагрэву і сілы патоку паветра. «Fresh» і «Breeze» валодаюць больш высокай магутнасцю (1700 Вт) і большым выбарам настройкі рэжыму сушкі. Фены забяспечаны насадкамі‑дыфузарамі і канцэнтратарамі. У мадэль «Breeze» таксама дададзены рэжым сушкі «Turbo», што павялічвае хуткасць падачы паветра.

Прасы будуць выпускацца трох мадэляў «Glide Simply», «Glide Hot» і «Glide Elegant».

«Glide Simply» мае алюмініевую падэшву з тэфлонавым пакрыццём. «Glide Hot» валодае функцыямі параўвільгатнення і фарсіраванага прапарвання. Мадэль «Glide Elegant» — самая магутная з серыі. Апрача таго, апошнія дзве мадэлі маюць устойлівую да механічных пашкоджанняў падэшву з нержавеючай сталі. Усе мадэлі маюць функцыю ўвільгатнення тканіны з дапамогай убудаванага распырсквальніка.

ВА «Гарызонт» было заснавана ў 1950 годзе, у 2002 году пераўтворана ў ААТ. Сёння гэта найбуйнейшая ў Беларусі і краінах СНД кампанія па вытворчасці тэлевізійнай тэхнікі. Апрача тэлевізараў выпускае DVD‑прайгравальнікі, аўдыётэхніку, радыёпрыёмнікі, СВЧ‑печы, пыласосы, тэхніку для кабельнага тэлебачання, бытавыя кандыцыянеры.

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0