Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года, прадстаўлялі яго дачка Кацярына Статкевіч (другая справа) і яго жонка Марына Адамовіч (злева).

Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў турме са снежня 2010 года, прадстаўлялі яго дачка Кацярына Статкевіч (другая справа) і яго жонка Марына Адамовіч (злева).

Падчас уручэння на экране змяняліся слайды з фота Статкевіча.

Падчас уручэння на экране змяняліся слайды з фота Статкевіча.

Марына Адамовіч размаўляе з кандыдатам на пасаду канцлера ад SPD Пеерам Штайнбрукам.

Марына Адамовіч размаўляе з кандыдатам на пасаду канцлера ад SPD Пеерам Штайнбрукам.

Марына Адамовіч размаўляе з Эганам Барам.

Марына Адамовіч размаўляе з Эганам Барам.

Сярод ганаровых гасцей быў экс-канцлер ФРГ Герхард Шродэр.

Сярод ганаровых гасцей быў экс-канцлер ФРГ Герхард Шродэр.

Момант уручэння.

Момант уручэння.

24 студзеня ў Берліне адбылося ўручэнне 2-й Міжнароднай прэміі імя Вілі Брандта. Ад імя Мікалая Статкевіча прэмію атрымалі яго жонка — Марына Адамовіч і дачка — Кацярына Статкевіч.

Як паведамлялася раней, Мікалай Статкевіч быў уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасць», якая сёлета ўручаецца другі раз.

Прэмію атрымаў таксама нарвежскі прэм’ер-міністр Енс Столтэнберг, які ўганараваны за «прыкладную прыхільнасць да дэмакратыі». Як адзначана ў рашэнні журы, ён здолеў згуртаваць нарвежскае грамадства у адказ на выклік тэрарызму.
Пасля трагічнага і страшнага тэракту ў Осла і на востраве Утай, які адабраў жыцці 77 чалавек, нарвежскі прэм’ер прыняў рашэнне і сказаў словы, якіх чакала грамадства. Перад уручэннем узнагароды кандыдат на канцлера ад СДПГ Пер Штайнбрук працытаваў гэтыя словы Енса Столтэнберга: «Нарвегія адкажа на гэты напад большай дэмакратыяй, большай адкрытасцю, большай салідарнасцю, але ніколі не наіўнасцю».
Перад уручэннем прэміі Мікалаю Статкевічу з прамовай выступіў старшыня журы, прафесар Эган Бар, на працягу доўгіх гадоў блізкі сябра і паплечнік Вілі Брандта. Ён, у прыватнасці, сказаў: «Мікалай Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі… Ён ведаў, што ён кідае выклік аўтарытарнаму рэжыму ў Мінску. Яго адзінае «злачынства», у якім ён быў вінаваты, была яго прыхільнасць да дэмакратычных выбараў.

Прэмія, якая ўручаецца сёння, носіць імя Вілі Брандта. Яму належыць выраз: «Дзе свабода не абаронена своечасова, аднавіць яе можна толькі коштам вялікіх ахвяр!»

Далей ён сказаў:«Слова „дэмакратыя“ мае для нас магічны сэнс. Дэмакратыя з’яўляецца душой нашай партыі. Мы кажам: хай Мікалай статкевіч і іншыя палітычныя зняволеныя нарэшце будуць вызваленыя!»

На цырымоніі ўручэння прэміі ў Willy Brandt House прысутнічала больш за 600 чалавек. Зарэгістравалася ж каля 1000, але зала не магла ўмясціць усіх жадаючых. Людзі стаялі і сядзелі ў праходах, на прыступках лесвіцы. Сярод гасцей былі вядомыя нямецкія і еўрапейскія палітыкі, члены ўрада, Бундэстага і Еўрапарламента, у тым ліку Герхард Шродэр, Пер Штайнбрук, Франц Цёнес, былыя і сучасныя кіраўнікі СДПГ (SPD).

Марына Адамовіч зачытала прывітальныя словы Мікалая Статкевіча, з якімі ён звярнуўся да прысутных з-за кратаў.
Перакладала іх дачка палітыка, Кацярына Статкевіч. Гэты выступ прысутныя віталі авацыямі. Уся зала ўстала.

Кажа жонка палітыка: «Я нават не магла ўявіць сабе такога.

На працягу нашага выступу на сцэне мяняліся слайды з фотаздымкамі Мікалая. А пасля яго завяршэння ўся зала ўстала і некалькі хвілінаў авацыямі вітала Мікалая. Нам казалі: „Вы тут сярод сяброў. Мы будзем і надалей рабіць усё, што ў нашых сілах, дзеля яго вызвалення, дзеля дэмакратыі ў Беларусі“.

Для мяне гэта — самае яскравае сведчанне, што салідарнасць не мае межаў. Яна можа прайсці праз турэмныя муры.

Я ніколі не забудуся, што на пачатку студзеня 2011 года менавіта прадстаўнікі нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі першымі прыехалі ў Мінск, каб даведацца аб лёсе Мікалая і дамагацца яго вызвалення, і вызваленнія іншых палітвязняў, незаконна захопленых пасля выбараў. Яны працягваюць рабіць гэта і сёння. Дзякуй!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?