«На сустрэчы мусіла вырашацца пытанне аб «каранацыі» трох прэтэндэнтаў на статус «злодзея ў законе", якія прыехалі з Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго,

у часе канспіратыўнай сустрэчы, якая праходзіць пад легендай святкавання дня нараджэння аднаго з найстарэйшых «зладзейскіх генералаў», яны планавалі абмеркаваць далейшыя дзеянні пасля нядаўняга забойства кіраўніка крымінальнага клана Аслана Усаяна (Дзеда Хасана)
і скаардынаваць працу арганізаваных злачынных фарміраванняў, падпарадкаваных Тарыэлу Аніані», - гаворыцца ў паведамленні расійскага МУС.

Крымінальныя аўтарытэты былі затрыманыя падчас прафілактычнай аперацыі ў рэстаране «Сямейны эліт-клуб» у пасёлку Ніколіна Гара (Адзінцоўскай раён Маскоўскай вобласці).

Дзед Хасан быў смяротна паранены снайперам 17 студзеня каля 14.30 на выхадзе з рэстарана «Карэтны двор» на Кухарскай вуліцы ў Маскве. Таксама пацярпела 30-гадовая Мір'ят Бікчурына, якая апынулася побач: яна атрымала цяжкае раненне хрыбетніка і страціла шмат крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?