Стаў вядомы дыягназ хваробы, ад якой пакутуе ў Гродзенскай турме лідар Маладога фронта Зміцер Дашкевіч. «У Змітра лекары выявілі запаленне цэнтральнага нерва», — паведаміла жонка палітвязня Наста Дашкевіч. Паводле яе звестак, Зміцер ад прыступу хваробы не мог нармальна рухацца і турэмныя лекары калолі яму абязбольваючыя лекі. «Але гэта лячэнне часовае, і далей Змітру патрэбна сталая медычная дапамога», — кажа Наста.

Днямі ліст ад Змітра Дашкевіча атрымаў палітвязень Павал Севярынец, які адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне. Павал Севярынец адзначае, што і гэты ліст ад Дашкевіча, як і былыя, вельмі аптымістычны і светлы. «Пра сваю хваробу ён нічога не напісаў, але гэта як заўсёды — ён ніколі не скардзіцца на здароўе, што б з ім ні было», — кажа Павал Севярынец.

Дашкевіч і Севярынец праз лісты абменьваюцца і меркаваннямі пра палітычную сітуацыю. Гэтым разам ацэнкі Зьмітра Дашкевіча супалі з меркаваннем Паўла Севярынца.

«Асабліва шмат тут не скажаш, а коратка можна параўнаць палітычную сітуацыю з балотам. І ён так пра яе і кажа. Нават яму з турмы гэта бачна».

Змітра Дашкевіча ўтрымліваюць ў гарадзенскай турме. Перад заканчэннем двухгадовага тэрміну зняволення нібыта за хуліганства напярэдадні выбараў палітвязня асудзілі яшчэ на год за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі і кінулі ў турму як злоснага парушальніка рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?