На чэмпіянаце свету па гандболе, які праходзіць у Іспаніі, застаецца фінальная гульня, аднак можна меркаваць, што
беларус Сяргей Рутэнка застанецца ў тройцы найлепшых бамбардзіраў спаборніцтва.
У шасці гульнях ён накалаціў 46 галоў.
Больш закінулі датчанін Андэрс Эгерт (52) і харват Іван Чупіч (50).На адным узроўні з Рутэнкам расеец Цімур Дзібіроў, аднак ён згуляў на матч больш.
У фінальным матчы сустрэнуцца Данія і Іспанія.
Для таго, каб абысці Рутэнку, гандбалістам гэтых зборных трэба закінуць 12 мячоў і больш.Столькі на чэмпіянаце за адну гульню не забіваў ніхто.