11 журналістаў арыштаваны па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з замежнымі СМІ, паведамілі ў панядзелак інфармацыйныя агенцтвы.
Паводле інфармацыі Асашыэйтэд прэс, журналісты ў якасці сваёй асноўнай работы працавалі на розныя мясцовыя СМІ, уключаючы чатыры штодзённыя газеты, адзін штотыднёвік, а таксама Інфармацыйнае агенцтва працы Ірана. Акрамя таго, яны падпрацоўвалі на замежныя сэрвісы.
Улады Ірана раней абвінавацілі праграму на фарсі тэлерадыёвяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі ў працы на брытанскую выведку.