«Новая стратэгія банка ставіць мэтай стварэнне універсальнай фінансавай установы з развітай рэгіянальнай сеткай, якая прадстаўляе актуальныя банкаўскія прадукты і паслугі для фізічных і юрыдычных асоб, у першую чаргу, праз рознічную сетку кампаніі "Еўраторг» -- асноўнага акцыянера банка», - гаворыцца на сайце банка.

Банк цалкам абновіць карпаратыўны стыль. Зменіцца лагатып, карпаратыўны сайт, знешняе і ўнутранае афармленне офісаў і пунктаў продажаў.

Нагадаем, што «Еўраторг» стаў уладальнікам банка летам мінулага года і амаль адразу было заяўлена пра магчымасць рэбрэндынгу.

Нагадаем, што МРБ спецыялізаваўся на спажывецкіх крэдытах сеткі крам «Еўраопт» і «ТэхнаПлюс». У новай стратэгіі прыярытэт застаецца за абслугоўваннем фізічных асоб, аднак, мяркуючы па ўсім, банк мае намер значна пашырыць спектр аказваемых паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?