«Дзякуючы Пятру Пракаповічу банкаўская сістэма сёння з’яўляецца самым перадавым сектарам эканомікі краіны», — заявіў старшыня Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас 28 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

На яго думку, у СМІ няправільна сфарміраваны вобраз былога кіраўніка Нацбанка, цяпер намесніка прэм’ер-міністра Пятра Пракаповіча. «Я доўгі час, будучы ў банкаўскай сістэме, ды і потым ва ўрадзе, шчыльна працаваў з Пятром Пятровічам. Мне часам здаецца, што ён большы ліберал, чым я. Чалавек, які заўсёды падтрымліваў прыход інвестараў у нашу краіну, актыўна яго адстойваў на пасяджэннях урада, дзякуючы якому банкаўская сістэма сёння з’яўляецца, напэўна, самым перадавым сектарам у эканоміцы. Гэта бясспрэчная заслуга Пракаповіча. Мне з ім лёгка працаваць, мы заўсёды прыйдзем да паразумення», — сказаў Румас.

Ён адзначыў, што на пасаду старшыні праўлення Банка развіцця «папрасіўся сам». На пытанне, як пераход на новую працу адбіўся на яго фінансавым становішчы, Румас адказаў: «У банках атрымліваюць больш, чым ва ўрадзе. На сёння я атрымліваю больш, чым намеснік прэм’ер-міністра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?