Савецкі суд Менску прысудзіў Сяргею Клюеву 10 сутак паводле арт. 23.34 (распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што прыроўніваецца да ўдзелу ў такім мерапрыемстве).
Тым часам затрыманьні моладзевых актывістаў на вуліцах Менску працягваюцца.
У міліцыю Партызанскага раёну дастаўленыя Аляксей Шыдлоўскі і Павел Бараноўскі. Іх затрымалі на вуліцы і абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Раней сёньня ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Cахардзінава і яе сяброўка Марына Серая. У судзе Савецкага раёну Менску яны былі прыгавораныя да адміністрацыйнага штрафу ў 30 б.в (930 тыс.)
У судзе Цэнтральнага раёну працягваецца суд над студэнтам 3‑га курсу маскоўскага Ўнівэрсытэту Дружбы народаў Юрыем Вольфсанам. Ягоная бабуля, якая чакае выніку працэсу ў будынку суду, паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода, што Менск для яе сям’і — нешчасьлівы горад. Чатыры гады таму тут зьнік бясь сьледу бацька Юрыя — бізнэсовец Раман Вольфсан.
Сёньня таксама быў арыштаваны на 10 сутак Валянцін Сакалоўскі і на 15 сутак Аляксандар Чарнышоў. Усе «за дробнае хуліганства»