Найдзенку (справа) называлі двайніком міністра ўнутраных спраў Куляшова (злева).

Найдзенку (справа) называлі двайніком міністра ўнутраных спраў Куляшова (злева).

Пра гэта стала вядома ўчора. Журналісты заўважылі Аляксандра Найдзенку на прэс-канферэнцыі, прысвечанай дзейнасці Банка развіцця.
Нагадаем, 29 мая мінулага года генерал-маёр міліцыі быў вызвалены ад пасады начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама.

Да прызначэння ў Віцебск Найдзенка займаў пасаду намесніка начальніка ГУУС Мінска — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і правапарадку. Асабіста кіраваў разгонам акцый апазіцыі.

Менавіта пад кіраўніцтвам Найдзенкі на працягу некалькіх хвілін быў ліквідаваны намётавы лагер, які трое сутак прастаяў на Кастрычніцкай плошчы вясной 2006 года. І пад яго ж кіраўніцтвам 25 сакавіка 2006 г. было жорстка разагнана шэсце на чале з Аляксандрам Казуліным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?