2 лютага (субота) у гонар трэціх Ў-годак адбудзецца чытацкі фэст “Ланцуговая рэакцыя”.
Паэты і пісьменнікі, аўтары выдавецтва “Логвінаў”, адзін за адным, нон-стоп, будуць мець справаздачу перад чытачамі і адкажуць на простае пытанне: “Пра што іх новая кніга?”

Пачатак а 16-й. Заканчэнне а 21-й.

Справаздачу будуць даваць (пасля імя пазначаны прыблізны час выступу):

Наста Манцэвіч 16:00
Сяргей Календа 16:20
Кірыл Дубоўскі 16:40
Кацярына Зыкава 17:00
Андрэй Пакроўскі 17:20
Павел Анціпаў 17:40
Севярын Квяткоўскі 18:00
Анка Ўпала 18:20
Андрэй Хадановіч 18:40
Юлія Шарова 19:00
Уладзімір Арлоў 19:20
Марына Шода з перакладам Януша Корчака 19:40
Вольга Гапеева 20:00
Ігар Бабкоў 20:20
Адам Глобус 20:40

а 3 лютага (нядзеля), у дзень устаноўкі касавага апарату і дзень нашага нараджэння, з 10 ранку да 12 вечара, мы будзем прапаноўваць кнігі са зніжкамі:

ад розных выдавецтваў.

У гэты дзень будзем працаваць да апошняга наведніка, а 10 вечара ўсіх пачастуем гарбатай і ласункамі. Чакаюцца сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?