За БАТЭ Няхайчык гуляў у 2005-2011 гг.

За БАТЭ Няхайчык гуляў у 2005-2011 гг.

Маскоўскае «Дынама» спыніла супрацоўніцтва з беларускім паўабаронцам Паўлам Няхайчыкам, паведамляе афіцыйны сайт маскоўскага клуба. Пагадненне скасавана па ўзаемнай згодзе бакоў.

24-гадовы Няхайчык выступаў за «Дынама» са жніўня 2011 года, правёўшы агулам 17 матчаў, у якіх забіў 1 мяч.

Раней паведамлялася аб тым, што Няхайчык ў сераду можа вярнуцца ў БАТЭ, у якім ён гуляў у 2005—2011 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?