Пра гэта паведаміў 24 ліпеня галоўны санлекар Беларусі Міхаіл Рымжа. Гэтае захворваньне характэрнае для Нарачы, бо там вядзецца шмат вадаплаўнага птаства. У памёце яго і размнажаюцца лічынкі цэркарыяў. Яны жывуць у цяпле, на мелкай вадзе. Гадуюцца яны на малюсках. Хвароба не пагражае жыцьцю чалавека, бо цэркарыі пад скурай гінуць. Але ж месцы, куды яны пранікаюць, сьвярбяць.
Каб не захварэць, мусова адразу пасьля плаваньня на Нарачы прымаць душ.