Велічны катэдж Юрыя Чыжа.

Велічны катэдж Юрыя Чыжа.

Побач з рэзідэнцыяй «Дразды» Аляксандра Лукашэнкі, на беразе Свіслачы на паўночным захадзе Мінска, за апошнія 10 гадоў вырас утульны катэджавы пасёлак.

На некалькіх квадратных кіламетрах тут можна сустрэць цяперашняга і былых прэм’ераў, старшынь палатаў, міністраў, бізнэсмэнаў, хакеістаў ды іншых няпростых беларусаў.
Гісторыя гэтага клубнага пасёлка пачалася ў сярэдзіне 2000-х, калі многім чыноўнікам надышла прапанова пабудаваць на выгадных умовах катэдж непадалёку ад рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.
«Наша Ніва» прапануе экскурсію па вуліцах Драздоў. Дзе жыве Віктар Шэйман, а дзе Пятро Пракаповіч? Ці катэдж бізнэсоўцы Юрыя Чыжа даражэйшы за дом былога пракурора Рыгора Васілевіча? На фоне якога дома фатаграфавалася маладая жонка хакейнага трэнера Міхаіла Захарава?

У савецкія часы наменклатура атрымлівала без чаргі трохі большыя кватэры. Цяпер гэта вялікія дамы.

У савецкія часы чыноўнікі жылі ўперамешку з дзеячамі культуры і навукі. Цяпер — амаль выключна з бізнэсоўцамі і спартоўцамі.

Калі параўнаць з ладам жыцця топ-чыноўнікаў і бізнэсоўцаў Расіі ці Украіны, беларускія жывуць нашмат сціплей.
І памеры дамоў меншыя, і не афішуюць яны сваёй заможнасці. Таго патрабуюць нормы этыкі, якія не раз публічна агучваў Лукашэнка: «не выстаўляць багацця напаказ».
Але ж дамы ў Драздах дарагія: з нятанных матэрыялаў, з немалымі па гарадскіх мерках участкамі, па нетыповых праектах. І галоўнае — у супердарагім месцы, каля праспекта Пераможцаў.

У параўнанні ж са Швецыяй, Чэхіяй ці Літвой выглядае такое Царскае сяло дзіўнавата. Па-першае, там не прынята, каб улада належала нейкай касце, якая нават жыве ў асобных пасёлках. Па-другое, сам працэс адначасовага будаўніцтва чыноўнікамі і бізнэсмэнамі катэджаў у адным пасёлку стаў бы аб’ектам грамадскай увагі.

Пасёлак Дразды можна з поўным правам назваць Царскім сялом.
І па багацці, і па спосабе яго стварэння. Фактычна, яго жыхары атрымалі свае дамы ад «цара». Аляксандр Лукашэнка стварыў, зляпіў гэтую эліту, злучыўшы разам чыноўнікаў і бізнэсоўцаў. І пасяліў побач з сабой.
Рэпартаж Ягора Марціновіча і Сяргея Гудзіліна чытайце ў свежым нумары (№4) «Нашай Нівы».

Новы нумар можна набыць ў Мінску ўжо зараз у кіёсках Белсаюздрука ці Белпошты, а таксама ў аддзяленнях пошты, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга.

Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і праз інтэрнэт. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

…А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0