Праект будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра Akropolis на тэрыторыі былога завода Velga ў Вільні, каля парка Вінгіс, зрушваецца з мёртвай кропкі.

Праўда, яшчэ невядома, у які бок. Самакіраванне кажа пра неабходнасць новага моста праз Нярыс, а будучыя будаўнікі Akropolis сцвярджаюць, што цяпер вырашаюць, ці будзе новы гандлёвы цэнтр лепшым варыянтам для гэтай тэрыторыі горада.

Паводле слоў віцэ-мэра Ёнаса Пінскуса, першая задача — высветліць, як прадпрымальнікі маюць намер выконваць свае абавязацельствы, якія ўзялі на сябе пры набыцці зямлі каля парку Вінгіс, інвеставаць у інфраструктуру вуліц.

Член праўлення кампаніі Akropolis Group Арвідас Ціла, аднак, кажа, што «рашэнне аб ажыццяўленні работ па будаўніцтве гандлёва-забаўляльнага цэнтра пакуль не прынята. Праект знаходзіцца на стадыі ацэнкі, пасля якой і будзе вырашана, як далей развіваць тэрыторыю былога завода Velgа».

Нагадаем, што, па задуме, новы гандлёвы цэнтр на тэрыторыі былога завода павінен быў з’явіцца да 2015 года, але, калі змянілася эканамічная сітуацыя, праект быў замарожаны.

На тэрыторыі 13 га мяркуецца збудаваць жылыя, гандлёвыя будынкі, офісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?