Днямі на сустрэчы са студэнтамі Давыдзька выказаўся у тым сэнсе, што «Белсат» «не глядзеў, але асуджаю».

На пачатку акцыі прадстаўнік «Белсата» Міхась Янчук патлумачыў, што спадарожнікавую талерку Давыдзьку дораць дзеля таго, каб ён змог глядзець праграмы «Белсата», і каб зменшыць дыстанцыю паміж каналамі.

Падарунак для Давыдзькі пакінулі ў фае будынка Белтэлерадыёкампаніі. Пасля таго як спадарожнікавую талерку перадалі, Янчук заявіў, што Беларускае тэлебачанне павінна стаць грамадскім, а не быць рупарам дзяржаўнай прапаганды.

Ён дадаў, што калі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі хоча быць у рэчышчы падзеяў, то павінен глядзець і альтэрнатыўныя каналы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?