Да 500 чалавек памерлі ў Вугоршчыне, каля 30 ў Румыніі цягам гэтага тыдня з‑за сьпёкі, што ўсталявалася ў цэнтры і на поўдні Эўропы.
Сярэднясутачная тэмпэратура (з улікам ночы) сягае 30 градусаў Цэльсія, у Кішкунхалашы (Вугоршчына) слупок тэрмомэтру ўзьняўся да 41,9 градуса. У Баўгарыі ў панядзелак была зафіксаваная тэмпэратура ў 45 градусаў — найвышэйшы паказчык за ўсю гісторыю мэтэрэалягічных назіраньняў.
Прычынамі сьмерці становяцца цеплавыя ўдары і спыненьне сэрца. Часьцей за ўсё ахвяры -- гэта пажылыя людзі.
У Румыніі большасьць грамадзкіх установаў пачынаюць працу ад 18‑й, а людзям настойліва раяць не выходзіць на вуліцу ўдзень.
Не выносная сьпёка спрычынілася да нечуванай засухі. У Сэрбіі 30% ураджаю загінула, у Македоніі лютуюць пажары, у Малдове засуха закранула 80 адсоткаў тэрыторыі краіны.
Тым часам на некаторыя раёны паўночнай Эўропы абрынуліся праліўныя дажджы, што справакавалі шматлікія паводкі.