Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі 1 лютага павышаецца на 5% да 924.150 рублёў.

Як паведамляе Нацыянальны прававы партал, пастановай Савета міністраў ад 29 студзеня 2013 года № 65 зацверджаны БПМ у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2012 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лютага па 30 красавіка 2013 года.

З 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года БПМ роўны 880.030 рублям.

З лютага новы БПМ устаноўлены для працаздольнага насельніцтва ў памеры 1.014.180 рублёў, для пенсіянераў — 763.800, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 795.760, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 973.410, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 1.041.240, дзяцей-студэнтаў — 937.770.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?