Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом, што праходзіць у Швецыі, з разгромным лікам 30 студзеня прайграла Расіі 1:28 (0:16).Нагадаем, што ўчора беларусы прайгралі з такім лікам Швецыі (1:28).
Турнірнае становішча: Расія — 8 (4), Швецыя — 6 (3), Казахстан — 4 (4), Фінляндыя — 2 (4), Нарвегія — 2 (3), Беларусь — 0 (4).
Беларусы ўсе матчы на чэмпіянаце прайгралі:у першым матчы Нарвегіі (2:5), затым разгромна Фінляндыі (2:21). Баланс мячоў у беларусаў, дзе няма нават уласнага чэмпіянату, проста жахлівы 6–82.
У чацвер беларусы гуляюць з Казахстанам.