— Сталае абмежаванне хуткаснага рэжыму да 70 км/г найбліжэйшым часам будзе ўсталяванае на ўчастку МКАД у раёне Зацані (42 км дарогі), — паведаміў намеснік начальніка ДАІ Мінска Андрэй Зыранаў. — У снегапад пры дрэнных дарожных умовах на гэтым адрэзку дарогі будзе ўсталяваная рэкамендаваная хуткасць, не вышэйшая за 50 км/г. Прычына абмежавання — ненарматыўны радыус МКАД на гэтым участку і як вынік высокая аварыйнасць. Праязджаць гэтыя закругленні на дазволенай хуткасці 90 км/г складана нават у ідэальных дарожных умовах — паток адвольна запавольваецца. Менавіта тут 16 снежня са слізкага дарожнага пакрыцця вылецелі некалькі аўтамабіляў. Пасля кіроўца Ford, якая не справілася з кіраваннем, насмерць збіла аднаго і траўмавала яшчэ двух мужчын, якія дапамагалі даставаць з кювета чужыя машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?