На фота — Ігар Васільеў.

На фота — Ігар Васільеў.

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў у якасці пакарання былому намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ігару Васільеву 15 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

8 лютага чакаецца, што абвінавачаны выступіць з апошнім словам, потым будзе абвешчаны прысуд, перадае Радыё Свабода.

***

Суд над былым чыноўнікам пачаўся 20 снежня. Пасьля некалькіх пасяджэнняў суд вырашыў зрабіць працэс закрытым.

Васільева абвінавачваюць паводле артыкула Крымінальнага кодэкса «Атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры» — за заключэнне інвестыцыйнай дамовы паміж Мінскім гарвыканкамам і суб’ектам гаспадарання Чэхіі.

Васільеў быў затрыманы 6 ліпеня 2012 года ў сваім службовым кабінеце пасля атрыманьня першай часткі хабару ў памеры 250 тысяч даляраў.
Паводле КДБ, чыноўнік вымагаў хабар у памеры 500 тысяч даляраў у прадстаўнікоў еўрапейскага прадпрыемства-інвестара за станоўчае вырашэнне пытання, звязанага з заключэннем інвестдамовы на суму больш як 30 мільёнаў даляраў.

Гл. таксама:

Суд над намеснікам кіраўніка Мінска: «Праявіў слабасць і пагадзіўся на атрыманне грошай» - рэпартаж

Ці выклічуць Ладуцьку ў суд над яго экс-намеснікам?

Суд над Васільевым: супрацоўнікі КДБ і чорныя сумкі

Хабарадаўца Васільева: Я перадаў хабар намесніку мэра пад кантролем КДБ

Суд на Васільевым перавялі ў закрыты рэжым

Суд над намеснікам Ладуцькі хаваюць ад журналістаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0