Юозас Алекас.
Міністр абароны Літвы Юозас Алекас заявіў, што некаторыя элементы будучых ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі накіраваны супраць суседзяў.
«Я думаю, што мы павінны знайсці іншыя формы супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, і некаторыя элементы, якія выкарыстоўваюцца на гэтых вучэннях, мне здаецца, накіраваныя і супраць суседзяў. Гэтага не павінна быць», — сказаў BNS Алекас, адказваючы на пытанне аб тым, як ён ацэньвае буйнамаштабныя вучэнні
Паводле яго слоў, ваенная актыўнасць Расіі ў рэгіёне Балтыйскага мора патрабуе дадатковай увагі.
«Наша інтэграцыя ў НАТА, мадэрнізацыя нашай арміі умацоўвае бяспеку Літвы і Балтыйскіх краін. З іншага боку, мадэрнізацыя іншых краін, якія не чальцы НАТА, у тым ліку і Расіі, якая актывізавала вучэнні ля нашых дзяржмежаў, патрабуюць дадатковай увагі і з нашага боку», — сказаў кіраўнік Мінабароны.
Ваеннае кіраўніцтва Расіі і Беларусі заявіла, што ў верасні 2013 года дзве дзяржавы правядуць сумесныя ваенныя вучэнні стратэгічнага ўзроўню «Захад -2013». Вучэнні павінны прайсці ў два этапы на палігонах Расіі і Беларусі.