Паблiзу вёскi Ходараўка Горацкага раёна мiлiцыя спрабавала спынiць КамАЗ, якi рухаўся ў бок беларуска‑расiйскай мяжы. Аднак вадзiцель вырашыў не заўважаць патрабаванняў i толькi павялiчыў хуткасць.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Мабiльная група Горацкага РУУС пачала праследаванне парушальнiка: папераджальныя стрэлы не зрабiлi належнага ўражання, таму мiлiцыянеры сталi страляць па колах. Быў зроблены 21 стрэл, але грузавiк працягваў рухацца лiтаральна на дысках. Машыне ўдалося ўсё ж такi перасекчы мяжу, i знайшлi яе на расiйскiм баку ў Красненскiм раёне Смаленскай вобласцi. Вадзiцель збег. А ў КамАЗе знайшлi кантрабандны груз — 15 тон лому чорнага металу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?