Новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 185 тыс. 360 рублёў (64 эўра, або 86 даляраў).

Для працаздольнага насельніцтва ён складае 203 тыс. 770 руб, для пэнсіянэраў 162 110, для студэнтаў — 195 020, для дзяцей ва ўзросьце ад 3 да 16 гадоў — 220 420, для дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў — 158 тыс. 070 рублёў.

Гэты фотаздымак разьмясьціла ўчора на сваім сайце BBC з наступным подпісам: «Многія сем’і ў Індыі ў плямёнах у Індыі жывуць на 85 рупій (каля 2 даляраў) у дзень, і часта вымушаныя праводзіць па некалькі дзён бязь ежы». Вынікае, што некаторым беларускім сем'ям рэкамэндуюць жыць значна лепей, амаль на 3 даляры ў дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?