«Па стане на чацвёрты тыдзень студзеня вірус грыпу быў выяўлены ў 10% пробаў. У трэцім тыдні студзеня гэтая лічба складала 6%», — паведаміла спецыяліст.

«У Беларусі цяпер выяўляецца вірус грыпу А, а дакладней, А(H1N1) і A(H3N2). Спарадычныя выпадкі віруса грыпу B былі выяўлены ў пачатку студзеня. А ў снежні 2012 віруса грыпу на тэрыторыі Беларусі выяўлены не быў», — кажа эпідэміёлаг. Па словах Іны Карабан, менш за ўсіх «хварэе» на ВРЗ Гомельская вобласць, у астатнім сітуацыя па Беларусі дастаткова «роўная».

Эпідэміёлаг мяркуе, што эпідэміі ў гэтым годзе можа і не быць, бо 30% насельніцтва былі прышчэплены ад грыпу. Але калі вы не прышчапіліся, цяпер рабіць гэта бессэнсоўна: для фарміравання імунітэту трэба ад двух да чатырох тыдняў. Звычайнае акно для прышчэпак — ад кастрычніка па снежань.

Агульная колькасць зваротаў са скаргамі на грыпападобныя сімптомы ў Беларусі застаецца невялікая, хоць і перавышае паказчыкі аналагічнага перыяда 2012 года. Большасць скаргаў прыпадае на ўзроставую групу ад 0 да 4 гадоў, дзеці і падлеткі ад 5 да 14 гадоў — другая па колькасці група. Колькасць скаргаў на ВРЗ застаецца на ўзроўні мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?