Тымбукту — горад сярод Сахары.
Лад жыцця качэўнікаў-туарэгаў застаецца нязменны.
Тымбукту цалкам збудаваны з гліны.
З гліны збудаваная і ўнікальная мячэць Джынгарэйбер. Яе збудаваў султан Канкан Муса пасля вяртання з пілігрымкі ў Меку ў 1325 годзе.
Жыхары горада штогод сваімі рукамі рамантуюць, падмазваюць мячэць Джынгарэйбер. Фота 2006 года.
У горадзе колеру выдмаў цяпер ёсць электрычнасць і сотавая сувязь.
Але людзі жывуць вельмі традыцыйна. На фота: жанчына пячэ хлеб на вуліцы.
72-гадовы Альфа Тэльфі моліцца ў сябе ўхаце па старадаўніх кітабах ва ўласным доме. Фота 2004 года. Абсалютную большасць старапісаў людзі захоўваюць у сябе ў дамах.
Ахоўнік бібліятэкі старажытных манускрыптаў выратаваў большасць іх ад ісламістаў. Згарэла малая частка, прычым тыя, якія былі аблічбаваны.
Перад тым як адступіць з горада, ісламісты падпалілі мясцовую бібліятэку старажытнасцяў.Навукоўцы свету жахнуліся гэтай навіне.
Тымбукту быў квітнеючым цэнтрам караваннага транссахарскага гандлю ў Сераднявеччы, і яго калекцыя кніг — самая каштоўная крыніца ведаў па гісторыі Афрыкі, неацэнны культурны скарб.
Сам горад унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён захаваўся такім, якім быў стагоддзі таму. Прычым і хаткі, і мячэты тут збудаваны з зямлі — з гліны. Каб яны захаваліся, іх даводзіцца штогод уручную падмазваць.
Французскія войскі вызвалілі горад ад сахарскіх ісламістаў, але тыя перад сыходам вырашылі «пакінуць па сабе памятку». І падпалілі кнігі ў бібліятэцы манускрыптаў, збудаваных на грошы Паўднёвай Афрыкі. Калекцыі Тымбукту маюць сапраўды панафрыканскае значэнне. Для ісламістаў уся гэтая спадчына «недастаткова ісламская». Як і стутуі Буды ў Афганістане ці маўзалеі святых у Лівіі, што таксама трапілі пад агонь.
Але ўсё не згарэла. Як высветлілася,
мясцовыя бібліятэкар і ахоўнік загадзя вывезлі ўсё каштоўнае ў схавалі ў пустыні за горадам. Везлі на чаўне па рацэ Нігер у скрынкахЗгарэла толькі частка калекцыі — тая, якая была раней скапіявана на лічбавыя носьбіты.з-пад «Нэскафэ».
Дарэчы, многія ўяўляюць Афрыку па этнаграфічных карцінках туземцаў у нацыянальных строях, што абслугоўваюць сафары. Але рэальная Афрыка даўно іншая. У Тымбукту ёсць мабільная сувязь і электрычнасць. Акруга выбірае свайго дэпутата ў парламент Малі і мэра. Дзейнічаюць мясцовыя радыёстанцыі.
Жыхарам Тымбукту не ўпершыню хаваць свае скарбы ад заваёўнікаў.Ахоўнік бібліятэкі расказаў замежным журналістам, што і без таго абсалютная большасць старапісаў захоўваюць людзі, у сваіх глінабітных дамах. Прычым у хованках у сценах, у падполлях. Дзяды расказваюць пра схованкі ўнукам. А часам не расказваюць, і на кнігі натыкаюцца падчас перабудовы.
Вось так жывуць у Сахары, у горадзе колеру выдмаў.
Здаецца, ніхто з беларусаў яшчэ не пісаў пра Тымбукту. Калі хтосьці з вас, чытачы, бываў там, калі ласка, раскажыце пра гэта ў каментах. Ці варта туды ехаць і ці рэальна там пажыць?