У зборнік апавяданьняў Кастуся Траўня, земляка Зянона Пазьняка, увайшлі 16 твораў.
Кастусь Травень. Маўчы і будзь хітрым. Апавяданьні.
— Мінск: Народная кніга, 2007. — 192 с.У зборнік, пазначаны як першая кніга аўтара, увайшлі 16 апавяданьняў. Траціна зь іх ўпершыню пабачыла сьвет на старонках «Нашай Нівы».
Аўтар — сапраўднае імя Яўген Кудраўцаў — нарадзіўся ў Суботніках Івейскага раёну. Скончыў Менскі пэдінстытут. Настаўнічаў, працаваў у народным кантролі, на будаўніцтве, ЖЭСе, гандляваў у шапіках, працаваў рэквізітарам на здымках мастацкіх фільмаў.
Друкаваўся ня толькі ў «НН», але і «Arche», альманахах «Гоман», «Панядзелак».
0
0
0
0
0
0