У гімназіі № 12 адбылося выязное пасяджэнне суда Маскоўскага раёна. Публічна разглядаліся дзве справы: курэнне ў пад’ездзе і антысанітарыя ў кватэры.

На абодвух падсудных у якасці адміністрацыйнага пакарання накладзены штраф: 1 мільён і 1,2 мільёна рублёў адпаведна.

Акрамя парушальнікаў, у актавай зале гімназіі прысутнічалі сведкі, суседзі курцоў, а таксама жыхары навакольных дамоў, на якіх раней таксама паступалі скаргі, але адміністрацыйныя справы пакуль не заводзіліся. Падобныя выязныя пасяджэння павінны прыцягнуць увагу гараджан да правіл карыстання жылымі памяшканнямі і засцерагчы патэнцыйных парушальнікаў.

У жылым шматкватэрным доме паліць можна толькі ва ўласнай кватэры і на балконе.
На пляцоўках паміж паверхамі, у агульных тамбурах, ліфтах — забаронена. Такія патрабаванні ўстаноўлены «Правіламі карыстання жылымі памяшканнямі», зацверджанымі Мінжылкамгасам.
У выпадку парушэння правілаў прадугледжаны штрафы ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 1 да 3 мільёнаў рублёў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?