У канцы сакавіка 2013 года ўсе сайты, якія захоўваюцца на бясплатным хостынгу «Яндекс. Народ», пераедуць пад кіраванне сэрвісу uCoz.
Прадстаўнікі абедзвюх кампаній абяцаюць карыстальнікам максімальна просты пераход на новую платформу, але найбольш адданыя фанаты «Народа» ўжо ўзнялі істэрыку. Зрэшты, нават калі ўсё пройдзе гладка, відавочна, што наступіў закат самага папулярнага канструктара сайтаў у Рунэце.
«Народ» быў створаны за пару месяцаў і запусціўся 4 лютага 2000 з лозунгам «Пабудуйце свой сайт за 60 секунд».
За першыя ж два месяцы з дапамогай сэрвісу было створана амаль 30 тысяч сайтаў. Пры гэтым усе гады, у адпаведнасці з лозунгам, галоўнымі «народнікі» заставаліся пачаткоўцы-карыстальнікі, якія хацелі зрабіць сайт як мага хутчэй і з найменшымі выдаткамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?