Развіццё турызму ў Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) пагражае біяразнастайнасці рэгіёну. Як паведаміў дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктар Фянчук, пра гэта заяўлена ў рэзалюцыі, прынятай па выніках 16-га з’езда АПБ, які прайшоў 26 студзеня ў Мінску.

Паводле слоў Фенчука,

трывогу эколагаў выклікаюць работы па паглыбленні і выраўноўванні Прыпяці ўздоўж Тураўскага балоння, што робіцца для зручнасці хаджэння цеплахода з турыстамі. Экалогіі лугу пагражаюць як гэтыя будаўнічыя работы, так і сам запланаваны запуск цеплахода, які струменем будзе змываць птушыныя кладкі яек і шумам палохаць птушак.

Як падкрэсліў Фянчук, Тураўскае балонне — адна з ключавых тэрыторый для водна-балотных птушак у Беларусі. Яны збіраюцца на аточаных вадой дробных астраўках, дзе іх знаходжанне бяспечнае. Тураўскае балонне з’яўляецца адным з асноўных месцаў гнездавання беларускай папуляцыі шэрагу відаў кулікоў, у тым ліку рэдкіх — вялікага зуйка і марадункі. Гэта таксама масавае месца прыпынку на шляхах міграцыі баталёнаў. Усе гэтыя віды занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

«Маштабнае развіццё рэкрэацыі і турызму ў Тураве будзе несці пагрозу біяразнастайнасці рэгіёну», — перакананы дырэктар АПБ. Паводле яго слоў, а

дказныя за развіццё турызму ў рэгіёне арганізацыі, у тым ліку ААТ «Тураўшчына», пакуль не выконваюць абяцаных эколагам прыродаахоўных мерапрыемстваў. У гэтай сітуацыі турызм у рэгіёне не можа быць экалагічна дружалюбным,
перакананы спецыяліст.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?