Новы дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыведзены да прысягі ў ходзе закрытай цырымоніі ў будынку Кангрэса.

Такім чынам, Кэры стаў 68-м дзяржсакратаром ЗША, змяніўшы на гэтай пасадзе Хілары Клінтан. У аўторак кандыдатура Кэры была зацверджана сенатам: дэмакрат атрымаў 60 галасоў «за» і толькі два «супраць».

З 1985 года Кэры займаў пасаду сенатара штата Масачусэтс, а ў 2004 балатаваўся ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, але прайграў выбары Джорджу Бушу-малодшаму.
У 1984 годзе Кэры быў абраны ў сенат і з 2009 узначальваў камітэт палаты па знешніх сувязях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?