Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які збіў мінчанку пасля канфлікту іх сабак. Інцыдэнт здарыўся 28 снежня мінулага года каля гандлёвага цэнтра па вуліцы Лабанка, 94.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 45-гадовая мінчанка выгульвала свайго сабаку байцоўскай пароды каля гандлёвага цэнтра. Насустрач ёй ішоў мужчына разам са сваім гадаванцам, таксама байцоўскай пароды, які раптам вырваўся з рук гаспадара і ўвязаўся ў бойку з сабакам, які належыць жанчыне. Мужчына кінуўся ўслед за сабакам, але замест пасільнага ўдзелу ў прымірэнні чатырохногіх сам пачаў сварыцца з уладальніцай сабакі.

Пацярпелая пазней расказала, што, не жадаючы працягваць сварку з не зусім цвярозым мужчынам, яна схавалася ад яго ў гандлёвым цэнтры і толькі праз некалькі хвілін выйшла назад на вуліцу.
Але мужчына, мабыць, завяршаць зносіны не жадаў — як толькі жанчына ступіла за парог гандлёвага аб’екта, нацкаваў на яе свайго сабаку. Жанчына па прафесіі кінолаг, таму хутка ўціхамірыла чужую жывёліну, што не спадабалася яго гаспадару. Ён збіў яе і ўцёк.

Зараз дзеянням нападніка даецца прававая ацэнка, а яго асоба і месцазнаходжанне ўстанаўліваюцца. Відэа з камер назірання гандлёвага цэнтра размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?