Светлы калідор стварае ўражанне аперацыйнай у бальніцы.
Электроннае табло...
...паказвае не толькі беларускі час, але і маскоўскі.
Затое па-беларуску няма надпісаў зусім. Беларусаў абавязваюць ведаць мову іншых народаў.
Шмат разетак усюды — вялікая зручнасць.
Найбольш навінак — у прыбіральні.
Замест прывычнай педалі — выключальнік.
Мыла цяпер заліваюць вадкае.
Скрынку для смецця зрабілі па тыпе самалётнай.
Верхняя паліца.
Такія бра свецяць ярчэй.
Замест металічнай лесвічкі — толькі падножка.
Купляй што хочаш. Але зноў жа - прэйскурант толькі па-расейску.
Беларускай мове месца не знайшлося.
«Самавары» засталіся ранейшымі.
Ёсць нават пажарны апавяшчальнік.
Магчыма, такія вагоны ўжо курсуюць па іншых накірунках ужо не першы месяц, але мне не даводзілася бачыць, хоць і езджу нярэдка. Цікава, што такія вагоны пачалі пускаць на ўнутраныя рэйсы. Бо калі ехаў пару месяцаў таму з Вільні ў купэ, то вагон быў «стары», але чысты і акуратны знутры.
У новым вагоне шмат навінак ды ўтульна.
У канцах вагона ёсць электронныя табло, якія «пішуць», ці свабодная прыбіральня, колькі часу ў Мінску і Маскве (як жа без старэйшага брата), дату, тэмпературу.
Паставілі новыя сметніцы, камфортныя.
Люстэркі. Два вялікія вісяць у прыбіральні. А калі там занята, а трэба прывесці сябе ў парадак — дадатковае на сцяне ў канцы вагона. На дзвярах у купэ яны таксама засталіся.
Біяпрыбіральня, чаго, здаецца, фактычна няма на ўнутраных рэйсах ды на замежных таксама.
Цяпер схадзіць у прыбіральню можна ў любы момант, нават пры працяглай стаянцы цягніка.
Шмат разетак. У «старых» вагонах, яны сустракаліся не ва ўсіх купэ і толькі каля прыбіральні.
Цяпер разеткі ёсць і ў купэ, і ў прыбіральні, і на калідоры.
Радыё можна ўключыць ці адключыць у купэ пры дапамозе кнопкі, як і святло. Калі сусед хоча слухаць папсу ці шансон (рэпертуар у беларускіх цягніках не мяняецца), а вы не, можна яго выставіць у калідор: там свае дынамікі ад радыё. Але няма раскладных крэселец уздоўж сцяны.
Да навінак у купэ можна аднесці з’яўлення бра на змену начнікам: святло было слабым і жоўтым, цяпер яркае і белае. У калідоры таксама ярка — як у аперацыйнай.
Але нават у такім новым вагоне па-ранейшаму чутно, калі ў суседнім купэ гучна размаўляюць.
А таксама няма беларускай мовы: ні на стэндах з інфармацыяй, ні на электронных табло — нідзе.
Паездка ў такім вагоне прынесла задавальненне і пазітыўныя эмоцыі. Але каб ён праз год не ператварыўся ў пашарпаны і не страціў бляску, трэба нам, пасажырам, таксама дбаць пра гэта.
* * *
А як Вы ацэньваеце паслугі беларускай чыгункі?