У Амерыцы сёння — Дзень Сурка. Нашыя Грамніцы.
У 7:25 раніцы, на фоне пахмурнага неба і халодных тэмператур, самы знакаміты амерыканскі сурок — Філ — не пабачыў свайго ценю ў невялікім мястэчку Панксэтаўні ў Пенсільваніі.
Згодна з народнымі традыцыямі, адсутнасць ценю для Філа азначае, што будзе ранняя вясна. Калі б Філ убачыў свой цень, то б схаваўся, а гэта азначала, што будзе яшчэ шэсць тыдняў зімы.
Першае прадказанне сурка адбылося ў 1887 г.З таго часу Філ бачыў свой цень 100 разоў і не бачыў яго толькі 16 раз. Дзевяць разоў Філ проста ігнараваў народную традыцыю.